FANDOM


Інфармацыя

Кё Фудзібаясі (藤林杏, Fujibayashi Kyō) — старэйшая сястра Р'ё Фудзібаясі, яна досыць агрэсіўная, але на здзіўленне вельмі добра рыхтуе. Яна заўсёды абараняе сваю сястру ад усіх. Кё і Р'ё звычайна адрозніваюць па колеры вачэй, у Кё вочы фіялетавыя, а ў яе сястры блакітныя. У Кё таксама доўгія валасы, у той час як у Р'ё яны кароткія. На другім годзе навучання яна была ў класе Томоі, аднак цяпер знаходзіцца ў 3-Е класе з'яўляючыся яго старастам, нягледзячы на тое, што яны ў розных класах, Кё падтрымлівае сяброўскія адносіны з Томояй. У яе ёсць жывёла па імі Ботан. Яна ездзіць у школу на мапедзе нягледзячы на тое, што гэта забаронена школьнымі правіламі, пра гэта ведае толькі Томоя, Нагіса і Р'ё. Калі яна на кагосьці раззлавалася, то кіне ў яго кнігу, як правіла, гэта звычайна слоўнік. Сваім кідком яна можа прабіць нават бетон.

У яе ёсць уласная музычная тэма — «That's Like the Wind».

Clannad Edit

Кё заўсёды абараняе сваю малодшую сястру, мы бачым яе ўпершыню, калі яна кідае ў Томою кніжку, думаў, што той запалохвае яе сястру. Яна ведае пра пачуцці сваёй малодшай сястры ў адносінах да Томоі, і ўсяляк імкнецца засцерагчы яго ад рамантычных адносін з іншымі дзяўчатамі (такімі як Котомі або Нагіса), нават улічваючы тое, што яна іх сяброўка. Яна дапамагае Котомі ў яе арцы, а таксама ўступае ў драмгурток. Дапамагаючы сваёй сястры ў адносінах з Томояй, яна сама ўлюбляецца ў яго. Пасля таго, як Нагіса ўразіла тэнісным мячом і Томоя вырашыў адвесці яе ў медпункт, яна глядзела на Р'ё і спрабавала папрасіць прабачэння за тое, што не змагла закахаць яго ў яе. Абняўшыся дзве сястры пачалі плакаць.

Кё не вельмі добра ладзіць з Томоё, бо бачыць у ёй нейкую пагрозу.

~After Story~ Edit

Кё ў ~After Story~ адыходзіць на другі план. Яна прымае ўдзел у баскетбольным матчы ў пачатку, а таксама наведвае цырымонію ўручэння дыплома для Нагісы. Таксама, яна прыходзіла да Нагісы падчас яе цяжарнасці. Пазней у ~After Story~, яна працуе выхавальніцы ў дзіцячым садзе, па супадзенні яна выхавальніца Усіо. Томоя кажа, што яе характар усё такі ж, аднак Усіо сцвярджае, што Кё — добрая выхавацелька. Яна вельмі часта ўспамінае Нагісы, калі глядзіць на Усио.

Гісторыя Кё Edit

У серыі Іншы свет: гісторыя Кё гісторыя бярэ свой пачатак з моманту, калі Кё спрабуе зблізіць Томою і Р'ё. Зрэшты, як толькі пачынаюць з'яўляцца чуткі пра тое, што Кё, Р'ё і Томоя праводзяць час разам, яна пачынае пазбягаць сёстры і Окадзакі. Ёхэй пазнае, што Кё закахана ў Томою і раіць ёй дзейнічаць пакуль не позна. Пасля мноства падзей, Томоя вырашае парваць з Р'ё і прызнацца ў пачуццях да Кё, на што атрымаў адказ прызнанне ў каханні ад апошняй. Пасля гэтага, яны становяцца парай.

Персанажы
Галоўныя Томоя ОкадзакіНагіса ФурукаваСанаэ ФурукаваАкіо ФурукаваР'ё ФудзібаясіКё ФудзібаясіМэй СунохараФуко ІбукіЁхэй СунохараКотомі ІціносэТомоё СакагаміЮкінэ МіядзаваУсіо Окадзакі
Другарадныя БотанРыэ НісінаНаоюкі ОкадзакіМісаэ СагараКоко ІбукіЮсукэ Ёсіно
Эпізадычныя Тосіо КомураІсогайМіцуіСугісакаКотаро ІціносэМидзуэ ІціносэДжэнтльменКадзуто МіядзаваЮСасакіКацукі СімаІгарасіСіно ОкадзакіСакі і ЮкіМенеджэр Ernesto HostХарадаЯгіКіносітаОгаміКапітан баскетбольнай камандыКласны кіраўнік 3-AКласны кіраўнік 3-DКапітан тэніснай каманды
Іншыя Дзяўчына ў ілюзорным свецеЛялька з сьмецьцяКаппэй ХірагіТакафумі СакагаміКанакоТомо МісімаАцуко Окадзакі
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.