Clannad Wiki
Advertisement
Інфармацыя
Стасункі
Галерэя

Місаэ Сагара (相楽美佐枝, Sagara Misae) — загадчыца інтэрната, у якім жыве Ёхэй. Яна была першай дзяўчынай-прэзідэнтам студсавета ў Прыватнай Старэйшай Школе Хікарыдзакі. Пакуль яна займала гэтую пасаду, на працягу тыдня, наведвальнасць стала выдатнай, таксама яна валодала вялікай папулярнасцю ў вучняў.

Clannad

Місаэ дабра да ўсіх жыхароў інтэрната, аднак прымае радыкальныя меры, калі яны парушаюць правілы. Гульцы ў рэгбі ставяцца да яе прыязна. У залежнасці ад рашэнняў, Томоя можа падказаць Місаэ, як пераканаць вучняў, якія жывуць у інтэрнаце зрабіць уборку або даесці сваю ежу, а менавіта — з прымяненнем грубай сілы. Яе можна ўбачыць у час розных падзей, часам са сваім катом, напрыклад, падчас Школьнага фестывалю або на вяселлі Кока. Пасля таго, як Томоё стала прэзідэнтам студсавета, яна пачала часта прыходзіць да Місаэ па параду.

~After Story~

Місаэ дагэтуль чакае Кацукі, не ведаючы пра тое, што ён — яе кот. Дзякуючы кату, Томоя бачыць сон, які апавядае пра мінулае Місаэ.

Калі Місаэ вучылася ў старэйшай школе, яна сустрэла Кацукі Сіму. Ён хацеў аддзячыць яе, за тое, што яна дала яму надзею на выздараўленне. Ён хацеў выканаць яе жаданне. Місаэ лічыла такую падзяку лішняй. З-за нежадання Місаэ і зацятасці Кацукі іх пачуцці становяцца мацней, адносіны з Кацукі таксама паўплывалі на выбар Місаэ ў якасці прэзідэнта студсавета. Тым не менш Кацукі разумее, што ён - не сапраўдны Кацукі, а яго кот; сапраўдны жа Кацукі памёр, а перад смерцю захацеў выканаць жаданне Місаэ, даўшы гэта заданне свайму кату. Знаходзячыся ў супярэчнасці са сваім заданнем і сваімі пачуццямі да Місаэ, ён вырашае, што ў рэшце рэшт, жаданне Місаэ павінна быць выканана. Місаэ кажа яму сваё жаданне; яна пажадала, каб Кацукі застаўся з ёй. Кацукі вярнуўся ў форму ката і пачаў чакаць Місаэ як звычайна. Убачыўшы ката, Місаэ вырашыла забраць яго да сябе, у якасці хатняй жывёлы, не ведаючы яго асобы.

На гарадскім фестывалі Томоя кажа пра тое, кім на самой справе з'яўляецца яе кот. Місаэ смяецца і кажа, што гэта немагчыма, але, здаецца, разумее. Пасля гэтага распачынаецца яе агеньчык. Больш яна не прымае ўдзелу ў важных момантах, хоць яна прыходзіць на цырымонію выпуску Нагісы, а таксама з'яўляецца ў эпілогу, дзе паказана, як яна падмятае падлогу ў інтэрнаце са сваім катом.

Персанажы
Галоўныя Томоя ОкадзакіНагіса ФурукаваСанаэ ФурукаваАкіо ФурукаваР'ё ФудзібаясіКё ФудзібаясіМэй СунохараФуко ІбукіЁхэй СунохараКотомі ІціносэТомоё СакагаміЮкінэ МіядзаваУсіо Окадзакі
Другарадныя БотанРыэ НісінаНаоюкі ОкадзакіМісаэ СагараКоко ІбукіЮсукэ Ёсіно
Эпізадычныя Тосіо КомураІсогайМіцуіСугісакаКотаро ІціносэМидзуэ ІціносэДжэнтльменКадзуто МіядзаваЮСасакіКацукі СімаІгарасіСіно ОкадзакіСакі і ЮкіМенеджэр Ernesto HostХарадаЯгіКіносітаОгаміКапітан баскетбольнай камандыКласны кіраўнік 3-AКласны кіраўнік 3-DКапітан тэніснай каманды
Іншыя Дзяўчына ў ілюзорным свецеЛялька з сьмецьцяКаппэй ХірагіТакафумі СакагаміКанакоТомо МісімаАцуко Окадзакі

Катэгорыя:Персанажы Катэгорыя:Clannad Катэгорыя:~After Story~

Advertisement