FANDOM


Інфармацыя
Нагіса Фурукава (古河渚, Furukawa Nagisa), пазней Нагіса Окадзакі (岡崎渚, Okazaki Nagisa) — галоўная гераіня Clannad. Нагіса — дачка Санаэ і Акіо Фурукавы, таксама ў яе закаханы Томоя на працягу ўсёй асноўнай гісторыі Clannad.

У Нагісы ёсць ўласная музычная тэма — «Nagisa».

Нагіса навучаецца ў 3 класе старэйшай школы ў Прыватнай Старэйшай Школе Хікарызакі. Яна мілая і нявінная дзяўчына, якая заўсёды клапоціцца пра тых, хто яе акружае, як і яе маці з'яўляецца вельмі адчувальнай. З-за хваробы, якая доўжылася 9 месяцаў, яна была вымушана застацца на другі год у выпускным класе старэйшай школы, з-за чаго яна старэй сваіх аднакласнікаў, у тым ліку і старэй Томоі. Хоць яна ўжо і не памятае, Нагіса ледзь не памерла быўшы дзіцем з-за нядбайнасці яе бацькоў, у якіх праца перашкодзіла належным чынам даглядаць за ёй падчас хваробы. Любімая ежа Нагісы — анпан і свіныя катлеты.

Clannad Edit

Нагіса з'яўляецца ў пачатку першага эпізоду «На ўзгорку пад пялёсткамі сакуры», стоячы па дарозе ў школу, дзе яе сустракае Томоя; нам адразу ж паказваюць дзіўную звычку, матываваць сябе, называючы ежу, якую яна хоча з'есці. Яе ўводны маналог пачынаецца з назвы яе каханай ежы, анпан. Гэтак жа яна вельмі моцна любіць Вялікую Сям'ю Данго. Нагіса жыве са сваёй дружнай сям'ёй у жылай часткі іх сямейнай булачнай, якая з'яўляецца іх сямейным бізнэсам. У першых серыях мы даведаемся пабольш пра характар Нагісы, яна досыць няўпэўненая ў сабе.

У Нагісы ёсць жаданне ўступіць у драмгурток, аднак ён быў расфармаваны ў мінулым годзе з-за малой колькасці жадаючых уступіць у яго. Выявіўшы гэта, яна і Томоя вырашаюць аднавіць дзейнасць гуртка. На першым этапе аднаўлення яны даведаюцца, што крайні тэрмін для рэкламавання гурткоў ужо прайшоў. Для стварэння афіцыйнага гуртка ім неабходны мець не менш за 3 чалавек, а таксама настаўніка, які стане куратарам. Адзіны, каго можна было папрасіць гэта Комура, аднак ён просіць абмеркаваць гэта з удзельнікамі гуртка спявання, якім ужо даў згоду быць іх куратарам.

Удзельнікі гуртка спявання распавялі Нагісе пра Рыэ, яна таксама сябра гуртка спявання, аднойчы яна вельмі добра гуляла на скрыпцы, але зараз не ў стане гуляць з-за няшчаснага выпадку. Выслухаўшы гісторыю Рыэ, Нагіса адмаўляецца ад сваёй мары аднавіць драмгурток. Ёхэй Сунохара, сябар Томоі, запаў у лютасць і вырашыў кінуць выклік баскетбольнай камандзе ў матчы 3 на 3, каб паказаць, што нельга хавацца за сваімі праблемамі. Яго план атрымаўся і гурток спявання вырашае падзяліцца Комурой з драмгуртком.

Пасля таго, як Томоя пасварыўся з бацькам, Нагіса запрашае яго пажыць у яе, пакуль усё не ўляжацца, Томоя, у сваю чаргу, згаджаецца. Калі ён хацеў дазнацца паболей аб аповядзе, якую Нагіса хоча абыграць на дне заснавальнікаў, ён распытвае яе бацькоў, ці ведаюць яны пра гэтую гісторыю. Ён даведаецца пра выпадак у дзяцінстве Нагісы, з-за якога яе бацькам прыйшлося адмовіцца ад сваіх планаў і зрабіць сваю булачную. Нагіса, выпадкова даведаўшыся пра гэта, пачынае ва ўсім вінаваціць сябе, яна думае, што з-за яе мары яе бацькоў ніколі не спраўдзяцца. Падчас выканання свайго нумара Нагіса пачынае плакаць, аднак яе бацька крычыць Нагісе праз увесь хол, запэўніваючы, што яна не вінаватая і трэба рухацца далей за сваёй марай, Томоя і Санаэ таксама падбадзёрваюць Нагісу і яна паспяхова пачынае сваю гульню. На наступны дзень, Томоя прызнаецца ў каханні Нагісе. Яна становіцца яго дзяўчынай, і яны прадаўжаюць сваё жыццё ўжо як пара.

~After Story~ Edit

Атрымаўшы асалоду ад спакойнага школьнага жыцця, Нагіса зноў захворвае, з-за чаго яна вымушана застацца на трэці год у выпускным класе старэйшай школы. Яна спрабуе зноў аднавіць драмгурток, але ёй гэта не ўдаецца, так як ёй бракуе таго падбадзёрвання, якое яна атрымлівала ад Томоі. Тым не менш, ёй удаецца прадаўжаць наведваць школу кожны дзень і смела ўсміхацца на працягу ўсяго навучальнага года. Калі Томоя пакідае булачную, каб пераехаць у свае апартаменты, Нагіса наведвае яго амаль кожны дзень і гатуе ежу для яго, а таксама складае яму кампанію. Яна заўсёды заахвочвае яго працу нават тады, калі ён не пайшоў з ёю на дзень заснавальнікаў з-за ўласнай памылкі, і ёй давялося чакаць яго больш за гадзіну.

Калі надыходзіць зіма, Нагіса захворвае ў чарговы раз, але, так як яна досыць хадзіла, яна не застанецца на яшчэ адзін год. Хвароба прымушае яе прапусціць цырымонію ўручэння дыпломаў, і Томоя вырашае арганізаваць інсцэніроўку цырымоніі. Неўзабаве пасля гэтага яна і Томоя жэняцца. Разам з Рыэ і Сугісакай, Нагіса пачынае працаваць афіцыянткай ў сямейным рэстаране. У серыі «Новая сям'я» Нагіса зацяжарыла, яна і Томоя вырашаюць назваць сваё дзіця Усіо. У серыі «Белая цемра» падыходзяць да канца месяцы цяжарнасці, і Нагіса зноў захворвае. Тым не менш, яна праяўляе упартасць і паспяхова нараджае сваю дачку, Усіо. Аднак яна памірае неўзабаве пасля родаў. А праз некалькі гадоў з-за гэтай жа загадкавай хваробы памірае Усіо.

Дзякуючы сабраным агеньчыкам гісторыя мяняецца, і Нагіса, як і Усіо, выжывае.

Іншае Edit

  • Імя Нагісы азначае пляж (, Nagisa) і старая рака (古河, Furukawa).
Персанажы
Галоўныя Томоя ОкадзакіНагіса ФурукаваСанаэ ФурукаваАкіо ФурукаваР'ё ФудзібаясіКё ФудзібаясіМэй СунохараФуко ІбукіЁхэй СунохараКотомі ІціносэТомоё СакагаміЮкінэ МіядзаваУсіо Окадзакі
Другарадныя БотанРыэ НісінаНаоюкі ОкадзакіМісаэ СагараКоко ІбукіЮсукэ Ёсіно
Эпізадычныя Тосіо КомураІсогайМіцуіСугісакаКотаро ІціносэМидзуэ ІціносэДжэнтльменКадзуто МіядзаваЮСасакіКацукі СімаІгарасіСіно ОкадзакіСакі і ЮкіМенеджэр Ernesto HostХарадаЯгіКіносітаОгаміКапітан баскетбольнай камандыКласны кіраўнік 3-AКласны кіраўнік 3-DКапітан тэніснай каманды
Іншыя Дзяўчына ў ілюзорным свецеЛялька з сьмецьцяКаппэй ХірагіТакафумі СакагаміКанакоТомо МісімаАцуко Окадзакі
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.