FANDOM


Інфармацыя
Наоюкі Окадзакі (岡崎直幸, Okazaki Naoyuki) — бацька Томоі. Ацуко — маці Томоі — памерла, калі ён яшчэ быў зусім маленькім, з-за гэтага Наоюкі гадаваў Томою адзін. Пасля таго, што адбылося, Наоюкі спыніў працаваць і заахвоціўся да алкаголю. Адным днём падчас спрэчкі ён штурхнуў Томою да сцяны, з-за чаго той вывіхнуў плячо. Пасля гэтага Томоя некаторы час прасядзеў у пакоі, а калі звярнуўся да лекара было ўжо позна. З таго дня Наоюкі ставіцца да яго дабрэйшай, аднак ён ужо не лічыць сябе і яго адной сям'ёй. Гэта толькі мацней раніць Томою і ён становіцца хуліганам, бо ў яго больш няма магчымасці гуляць у баскетбол, таксама ён прыходзіць вельмі позна, каб ніяк не кантактаваць са сваім бацькам.

Clannad Edit

Паказана, што Томоя мае вельмі дрэнныя адносіны з бацькам, які адносіцца да яго як да чужога. Ён прыходзіць дадому позна толькі дзеля таго, каб знайсці свайго бацьку спячым і п'яным. Томое не падабаецца калі Наоюкі глядзіць на яго, ён пачынае паводзіць сябе агрэсіўна і груба калі бацька падыходзіць блізка.

Калі класны кіраўнік прыходзіць да Наоюкі, каб абмеркаваць будучае яго сына, Томоя разумее, што тут ён не павінен затрымлівацца і пераязджае да Нагісы. Наоюкі не прыходзіць адведаць яго.

~After Story~ Edit

В ~After Story~ Наоюкі пападае ў турму, з-за чаго Томою не павышаюць на працы. Ён прыходзіць да яго выплюхваючы ўсю злосць на яго. Ён зноў прыходзіць да яго, каб сказаць што ён збіраецца ажаніцца на Нагісы, Наоюкі згаджаецца з яго выбарам.

Мы бачым Наоюкі толькі пасля таго, як Томоя пагаварыў з яго маці. Яна распавяла яму, як Наоюкі стараўся з усіх сіл гадаваць і дагаджаць свайму сыну. Аднак пасля смерці Ацуко, ён вельмі многа рабіў і з-за накаплення праблем запаў у дэпрэсію. Менавіта пасля гэтага ў яго пачаліся рознагалоссі з Томояй. Томоя успомніў сваё дзяцінства і тое, што Наоюкі быў добрым бацькам, ён зразумеў тое, што паводзіць сябе як дрэнны бацька ў адносінах да Усіо. Томоя нарэшце разумее, што яго бацька заўсёды перажываў за яго, ён вырашае дараваць Наоюкі, прызнаўшы што ён быў добрым бацькам.

Пасля гэтага Наоюкі з'язджае ў родны горад, што б жыць са сваёй маці. Ён кажа, што яго ролю ў выглядзе бацькі скончаная.

У серыі «Далонька» мы не бачым яго, аднак відавочна, што Томоя па-ранейшаму будзе да яго добра ставіцца.

Фільм Edit

У фільме Наоюкі адыгрывае жыццёва важную ролю: разумеючы наколькі дрэнна Томое пасля смерці Нагісы, ён прыходзіць у хату Фурукава і просіць іх дапамагчы яго сыну.

Персанажы
Галоўныя Томоя ОкадзакіНагіса ФурукаваСанаэ ФурукаваАкіо ФурукаваР'ё ФудзібаясіКё ФудзібаясіМэй СунохараФуко ІбукіЁхэй СунохараКотомі ІціносэТомоё СакагаміЮкінэ МіядзаваУсіо Окадзакі
Другарадныя БотанРыэ НісінаНаоюкі ОкадзакіМісаэ СагараКоко ІбукіЮсукэ Ёсіно
Эпізадычныя Тосіо КомураІсогайМіцуіСугісакаКотаро ІціносэМидзуэ ІціносэДжэнтльменКадзуто МіядзаваЮСасакіКацукі СімаІгарасіСіно ОкадзакіСакі і ЮкіМенеджэр Ernesto HostХарадаЯгіКіносітаОгаміКапітан баскетбольнай камандыКласны кіраўнік 3-AКласны кіраўнік 3-DКапітан тэніснай каманды
Іншыя Дзяўчына ў ілюзорным свецеЛялька з сьмецьцяКаппэй ХірагіТакафумі СакагаміКанакоТомо МісімаАцуко Окадзакі
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.