FANDOM


Інфармацыя
Плакаць можна ў прыбіральні ці ў таты на руках...
Усіо Окадзакі (岡崎汐, Okazaki Ushio) — дачка Томоі Окадзакі і Нагісы Фурукавы. Усіо вельмі падобная на сваю маці, а яшчэ ёй падабаецца Вялікая Сям'я Данго. З'яўляецца толькі ў ~After Story~ і фільме. Адразу пасля яе нараджэння, Нагіса памірае. Гэта моцна раніць Томою, з-за чаго ён аддае Усіо на выхаванне да Акіо і Санаэ. А сам звяртаецца да алкаголю і цыгарэт, каб палегчыць дэпрэсію.

Пяць гадоў праз, Санаэ арганізоўвае паездку для Томоі і Усіо, у надзеі, што яны зблізяцца. Падчас паездкі Томоя сустракае сваю бабулю, яна распавядае Томое, пра тое, як цяжка было яго бацьку, калі Ацуко памерла. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, Наоюкі стараўся зрабіць усё як мага лепш для Томоі. Томоя прызнае свае памылкі і вырашае выправіцца, таксама ён прызнае, што Наоюкі — нядрэнны бацька.

Неўзабаве, Усіо захворвае той жа хваробай, якой хварэла Нагіса і, нягледзячы на ўсе намаганні Томоі, Акіо і Санаэ, ліхаманка Усіо ніяк не суціхае, наадварот — усё становіцца толькі горш. Узімку Усіо просіць свайго бацьку зноў паехаць на поўнач, аднак Томоя раз за разам адмаўляе ёй. У рэшце рэшт, Томоя ўсё ж згаджаецца. Па шляху на цягнік, Усіо станавіцца горш, яна падае і памірае прама на руках у бацькі. Пасля нам паказваюць, што Усіо і ёсць Дзяўчына ў ілюзорным свеце. Каб прадухіліць сваю смерць і смерць Нагісы, Усіо стварае Ілюзорны свет у якім збірае агеньчыкі, каб даць Томое шанец уратаваць іх.

У анімэ, пасля таго, як Томоя збірае патрэбную колькасць агеньчыкаў, ён змяняе гісторыю, вярнуўшыся да дня, калі нарадзілася Усіо. Аднак на гэты раз Нагіса выжывае, а за акном у нябёсах лунае мноства агеньчыкаў. Нагіса, Томоя і Усіо жывуць шчаслівай сям'ёй, сцёршы з гісторыі свой трагічны лёс. Такой жа зыход будзе ў гульні, калі сабраць неабходную колькасць агеньчыкаў. Толькі Томоя памятае пра ўсе трагічныя падзеі, астатнія нічога пра іх не ведаюць. Хаця, хто ведае.

Персанажы
Галоўныя Томоя ОкадзакіНагіса ФурукаваСанаэ ФурукаваАкіо ФурукаваР'ё ФудзібаясіКё ФудзібаясіМэй СунохараФуко ІбукіЁхэй СунохараКотомі ІціносэТомоё СакагаміЮкінэ МіядзаваУсіо Окадзакі
Другарадныя БотанРыэ НісінаНаоюкі ОкадзакіМісаэ СагараКоко ІбукіЮсукэ Ёсіно
Эпізадычныя Тосіо КомураІсогайМіцуіСугісакаКотаро ІціносэМидзуэ ІціносэДжэнтльменКадзуто МіядзаваЮСасакіКацукі СімаІгарасіСіно ОкадзакіСакі і ЮкіМенеджэр Ernesto HostХарадаЯгіКіносітаОгаміКапітан баскетбольнай камандыКласны кіраўнік 3-AКласны кіраўнік 3-DКапітан тэніснай каманды
Іншыя Дзяўчына ў ілюзорным свецеЛялька з сьмецьцяКаппэй ХірагіТакафумі СакагаміКанакоТомо МісімаАцуко Окадзакі
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.