FANDOM


Інфармацыя
Фуко Ібукі (伊吹風子, Ibuki Fūko) — вучаніца першага класа Прыватнай Старэйшай Школы Хікарыдзакі. Практычна заўсёды яе можна знайсці адну ў класе, дзе яна выразае з дрэва марскія зоркі. Самі зоркі, потым, яна дорыць іншым вучням. У гэта хобі яна «апускаецца з галавой», з-за чаго яна не заўважае, што адбываецца вакол.

Музычная тэма Фуко — «Hurry, Starfish».

Clannad Edit

Томоя ўпершыню сустракае Фуко ў пустым класным пакою, дзе яна выразае марскую зорку з дрэва. Калі Томоя бачыць у яе на руцэ парэзы, ён забірае ў яе нож, якім яна выразае, аднак на наступны дзень усё ж вяртае яго. Некалькімі днямі пазней, Томоя пазнае, навошта Фуко выразае гэтыя марскія зоркі (хоць сам ён думаў, што гэта простыя зоркі), з дапамогай іх яна запрашае вучняў на вяселле сваёй старэйшай сястры. Праблема ў тым, што ніхто не ведае Коко, так як яна хоць і была настаўнікам, але звольнілася тры гады таму. Фуко вельмі любіць марскія зоркі, настолькі, што пры адным іх выглядзе можа пачаць лунаць у аблоках. Каб абудзіць яе са стану «трансу», Томоя звычайна выкарыстоўвае жорсткія жарты над ёй.

Пасля таго, як высвятляецца, што Фуко трапіла ў аўтакатастрофу і цяпер ляжыць у шпіталі, а па школе ходзіць яе ікірё, Нагіса і Томоя прымаюць рашэнне дапамагчы ў выкананні яе мары. Аднак, праз некаторы час усё, хто атрымаў падарунак ад Фуко пачалі забываць яе. У гэты ж час, стан Фуко ў бальніцы моцна пагоршыўся. З-за жадання, каб вяселле Кока адбылася як мага хутчэй, Томоя просіць Комуру арганізаваць вясельную цырымонію 18 мая. Нягледзячы на ўсе перажыванні і складанасці, вяселле Коко прайшла паспяхова, а ўсё каму падарылі зорку прыйшлі на яе.

Пасля вяселля, Фуко дзякуе Томою за ўсё, што ён зрабіў, і віншуе Коко перад тым, як знікнуць.

Пасля «Да здзяйснення мары», Фуко выпадкова з'яўляецца ў напружаных сітуацыях прапаноўваючы сваю дапамогу, аднак у яе нічога не атрымліваецца і яна толькі адцягвае ад бягучай праблемы.

~After Story~ Edit

Фуко цудам выходзіць з комы ў ~After Story~. З-за таго, што яна праляжала ў коме сем гадоў, яе характар застаўся такім жа як у пятнаццаць гадоў. Ёй адразу ж спадабалася Усіо, таму яна пачала праводзіць з ёй шмат часу.

Упершыню ў ~After Story~ з'яўляецца ў серыі «Дарога дадому» разам з Кока. Заўважаючы Усіо, яна адразу ж ліпне да яе, што што выклікае абурэння як з боку Кока, так і з боку Томоі. Нягледзячы на гэта, Усіо прымае Фуко як свайго новага сябра.

У «Свавольствы марскога брызу» Фуко прыходзіць у апартаменты Окадзакі, дзе гуляе з Усіо. Пазней яна гуляе і разам з Томояй у карты, і, нягледзячы на тое, што яны ўвесь час раздражнялі адзін аднаго, а Фуко нават спрабавала збегчы разам з Усіо, яны выдатна правялі час разам. Пазней, Фуко знаходзіць Усіо каля Бальніцы Хікарыдзакі ўвечары. Папярэджваючы, што ў такі час небяспечна хадзіць адной, Фуко адводзіць Усіо дадому.

Пасля змены часовай лініі Фуко ўсе таксама выходзіць з комы і пачынае сябраваць з Усіо, што можна заўважыць у серыі «Пад шатамі зялёнага лесу».

Іншае Edit

  • Імя Фуко азначае «Дзіця ветру».
Персанажы
Галоўныя Томоя ОкадзакіНагіса ФурукаваСанаэ ФурукаваАкіо ФурукаваР'ё ФудзібаясіКё ФудзібаясіМэй СунохараФуко ІбукіЁхэй СунохараКотомі ІціносэТомоё СакагаміЮкінэ МіядзаваУсіо Окадзакі
Другарадныя БотанРыэ НісінаНаоюкі ОкадзакіМісаэ СагараКоко ІбукіЮсукэ Ёсіно
Эпізадычныя Тосіо КомураІсогайМіцуіСугісакаКотаро ІціносэМидзуэ ІціносэДжэнтльменКадзуто МіядзаваЮСасакіКацукі СімаІгарасіСіно ОкадзакіСакі і ЮкіМенеджэр Ernesto HostХарадаЯгіКіносітаОгаміКапітан баскетбольнай камандыКласны кіраўнік 3-AКласны кіраўнік 3-DКапітан тэніснай каманды
Іншыя Дзяўчына ў ілюзорным свецеЛялька з сьмецьцяКаппэй ХірагіТакафумі СакагаміКанакоТомо МісімаАцуко Окадзакі
Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.