FANDOM


CLANNAD (クラナド, Kuranado) — японская візуальная навэла, распрацаваная і выпушчаная кампаніяй Key 28 красавіка 2004 года для Windows. Нягледзячы на тое, што дзве папярэднія працы Key, Kanon і Air, былі выпушчаныя спачатку з рэйтынгам 18+, а ўжо пазней падвергнуліся цэнзуры, Clannad з самага пачатку быў з рэйтынгам для ўсіх узростаў. Пазней гульня была партавана на PlayStation 2, PlayStation Portable, Xbox 360, PlayStation 3 і PlayStation Vita. Афіцыйная ангельская версія была выпушчаная Sekai Project ў 2015 годзе ў Steam. Сюжэт круціцца вакол жыцця звычайнага вучня старэйшай школы Томоі Окадзакі. У свой апошні год вучобы, ён знаёміцца з рознымі людзьмі, якія моцна змяняюць яго жыццё.

Сюжэтная лінія не прамалінейная, дзякуючы чаму выбары гульца ўплываюць на развіццё сюжэту, звычайна ад гэтых выбараў залежыць далейшай развіццё адносін з адной з пяці дзяўчат. Гульня ацэньвалася як самая прадаваная ў Японіі на момант рэлізу. Key, пазней выпусцілі спін-оф да гульні, Tomoyo After: It's a Wonderful Life, якая, зрэшты, стала эроге гульнёй. Яна прадаўжае сюжэт развіцця адносінаў з адной з пяці дзяўчат — Томоё.

На аснове сюжэту былі выпушчаны чатыры мангі ад ASCII Media Works, Flex Comix, Fujimi Shobo і Jive. Таксама выпускаліся лайт навелы, артбуки, аўдыё-драма і альбомы з музыкай. Анімацыйны фільм Toei Animation быў выпушчаны ў верасні 2007 года, а следам за ім і два сезону анімэ ад Kyoto Animation, якое трансировалось ў перыяд з 2007 па 2009 год. Анімэ-адаптацыя атрымала высокую ацэнку крытыкаў.

Геймплэй Edit

Clannad — драматычная і рамантычная візуальная навэла, у якой гулец бярэ на сябе ролю Томоі Окадзакі. Большая частка гульні траціцца на чытанне маналогаў і думак галоўнага героя, а таксама дыялогаў з іншымі персанажамі. Clannad не мае прамалінейнага сюжэту: у залежнасці ад рашэнняў гульца сюжэт будзе развівацца ў пэўны бок, які прывядзе да адной з мноства фіналяў.

Усяго існуе шэсць сюжэтных ліній, аднак адразу гулец можа выпрабаваць толькі пяць. На працягу ўсёй гульні, гулец сустракаецца з мноствам выбараў, і пакуль выбар не будзе зроблены, сюжэт не будзе развівацца. Каб выпрабаваць усе сюжэтныя лініі, гульцу спатрэбіцца зноў пачынаць гульню, змяняючы варыянты, якія былі абраныя раней.

Як і гаварылася вышэй, калі гулец ўпершыню пачынае гульню, ён сваімі выбарамі можа патрапіць на пяць розных сюжэтных ліній, якія ў агульным называюцца аркай «Школьнай жыцці». Калі гулец завяршае сюжэтную лінію, ён атрымлівае агеньчык. Каб адкрыць другую арку, якая называецца «Працяг гісторыі», неабходна атрымаць восем агеньчыкаў. Адзін з агеньчыкаў знікае на працягу гісторыі, але з'яўляецца ў канцы. Каб убачыць праўдзівую канцоўку, неабходна набраць трынаццаць агеньчыкаў. Першапачаткова агеньчыкі павінны былі стаць прадметамі, якія гулец змог бы выкарыстаць падчас гульні, але так як гэта ўскладніла б геймплэй і прымушала адхіляцца ад сюжэту, сістэму агеньчыкаў памянялі.

Community content is available under CC-BY-SA unless otherwise noted.